3.05.2019г. Агляд перыядычных выданняў "Свет зяленай перыёдыкі"


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка”, адбыўся агляд перыядычных выданняў "Свет зяленай перыёдыкі" - найбольш папулярных выданняў экалагічнага напрамку, якія знаёмяць юных чытачоў з насельнікамі нашай планеты і актуальнымі экалагічнымі праблемамі сучаснасці. Наведвальнікі даведаліся, што такое перыядычныя выданні, чаму карысна чытаць часопісы і як можна выкарыстоўваць інфармацыю перыядычных выданняў?