3.05.2019г. Бібліяграфічны агляд літаратуры “Яскравы пясняр сваёй Радзімы”

У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў бібліяграфічны агляд літаратуры “Яскравы пясняр сваёй Радзімы”, які прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння Паўлюка Труса. Знаёмства з творчасцю аўтара шматлікіх вершаў і паэм пераканала ўсіх прысутных у бязмежнасці і шчырасці пачуццяў пісьменніка да роднага краю, да людзей. І хоць не шмат часу было адведзена для жыцця і творчасці таленавітага беларускага паэта, ён паспеў аб сабе пакінуць добрае імя.