09.06.2019г. Абласны кніжны фестываль “Кніга і час”

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага прыняла ўдзел у другім абласным кніжным фестывалі “Кніга і час”, прысвечаным Году малой Радзімы. Бераставіцкую пляцоўку прадстаўлялі: кніжна-ілюстрацыйная кампазіцыя “Бераставіччына: Час. Падзеі. Людзі”, на якой былі прадстаўлены выданні бібліятэкі аб гісторыі і сучаснасці краю; выстава фатаграфій бераставічанкі Ангеліны Радзявічэне “Вобразы роднага краю”; выстава самаробных лялек Ірыны Панок “Чароўная краіна лялек”. Акрамя гэтага працавалі майстар-клас па аквагрыму для дзяцей “Зробім жыццё ярчэй!” і майстар-клас “Вечная спадарожніца кнігі – закладка”. Завяршыўся фестываль тэатралізаванымі прадстаўленнямі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі бібліятэк вобласці.