14.06.2019г. Краязнаўчая экскурсія "Мінулае і сучаснае аграгарадка Масаляны"


Да Года малой радзімы ў філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла краязнаўчая экскурсія "Мінулае і сучаснае аграгарадка Масаляны" для дзяцей летняга школьнага лагера "Сонейка". Дзеці пазнаёміліся з новай фотавыставай у бібліятэцы пра гісторыю аграгарадка Масаляны. Удзельнікі з цікавасцю разглядалі фатаграфіі і даведаліся шмат новага пра Масалянскі парк, сядзібу, царкву, капліцу, пра старыя пабудовы.