18.06.2019г. Персанальная выстава творчых работ Яніны Антонаўны Карытка

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для людзей сталага ўзросту была арганізавана персанальная выстава творчых работ Яніны Антонаўны Карытка, 70-ці гадовага майстра па вязанню. На сустрэчы Яніна Антонаўна падзялілася вопытам і ўменнем як правільна трымаць кручок, вывязывать петлі, чытаць схемы, як пабудаваць для сябе выкрайку, разлічыць неабходную колькасць пецель для таго ці іншага выраба. Яна адказала на ўсе пытанні прысутных і ўсім гасцям падаравала рознакаляровыя сурвэткі.