Супрацоўнікі Бераставіцкай
раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага падтрымалі рэспубліканскую антытытунёвую
інфармацыйна-адукацыйную акцыю “Беларусь супраць тытуню”, якая прымеркавана да
правядзення ІІ Еўрапейских гульняў як спаборніцтваў, свабодных ад тытуню. Яны
правялі акцыю сярод насельніцтва Вялікай Бераставіцы, падрыхтавалі і
распаўсюджвалі сярод падлеткаў, моладзі і дарослых людзей
інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па пытаннях прафілактыкі курэння тытуню.