22.06.2019г. Патрыятычнае падарожжа “Негасімы агонь памяці”


Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла для дзяцей школьнага лагера "Сонейка" патрыятычнае падарожжа “Негасімы агонь памяці” па кнізе “Памяць”. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з успамінамі сваіх землякоў аб Вялікай Айчыннай вайне, наведалі помнік загінуўшым землякам "Журботная маці", дзе змаглі прачытаць імёны загінуўшых прадзедаў і ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх абаронцаў нашай Радзімы, загінуўшых абараняючы сваю зямлю.
'