31.05.2019г. Інфармацыйны ўрок “Калі жадаеш доўга жыць - цыгарэты кінь паліць”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў інфармацыйны ўрок “Калі жадаеш доўга жыць - цыгарэты кінь паліць”, прысвечаны Сусветнаму дню без тытуню. Удзельнікі даведаліся пра існаванне артыкула 17.9. Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Бібліятэкар правяла гутарку-дыялог ля выставы аб шкодзе курэння, якую шкоду яно наносіць здароўю чалавека. Удзельнікі абменьваліся меркаваннямі па дадзенай тэме і прыйшлі да высновы, што курэнне небяспечна для здароўя.