5.07.2019г. Інфармацыйны час "Мы дзеці твае, Беларусь"


Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла ў лагеры працы і адпачынку "Юнацтва" інфармацыйны час "Мы дзеці твае, Беларусь", прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падчас мерапрыемства бібліятэкар распавяла гісторыю ўзнікнення свята, павіншавала ўсіх прысутных з 75-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Скончылася мерапрыемства хвілінай маўчання ў знак павагі загінуўшым воінам, якія абаранялі нашу Радзіму.