5.07.2019г. Тыдзень памяці “Салют, Беларусь!”

З 1 па 5 ліпеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў Тыдзень памяці, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся, як 75 гадоў таму назад пачалася беларуская аперацыя "Баграціён" - адна з найбуйнейшых стратэгічных наступальных аперацый савецкіх войскаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Праглядзелі кінастужку “Дарогамі вайны: Гарады баявой Славы”. Была падрыхтавана выстава малюнкаў “Салют, Беларусь!”.