16.08.2019г. Час краязнаўства “Гродзеншчына ў асобах – нашы землякі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў час краязнаўства “Гродзеншчына ў асобах – нашы землякі”, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Падчас мерапрыемства наведвальнікаў бібліятэкі пазнаёмілі з юбілейнымі датамі Гродзенскай вобласці. Удзельнікі падрыхтавалі і зачыталі звесткі пра выдатных людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Гродзенскай вобласці. Гэта нашы землякі: Грышук А.Г., Захарчук І.М., Зданчук А.А., Зданчук Н.Г., Ковшык А.І., Коханаў А.П., Мядзведзяў В.І. На прыканцы сустрэчы наведвальнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа, дзе пазнаеміліся з выдатнымі мясцінамі г. Гродна.