16.08.2019г. Бібліятэчная дэгустацыя «Сёння свята ў нас, яблычна-мядовы спас»


Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» сумесна з юнымі чытачамі наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінокіх аг. Алекшыцы, дзе правялі бібліятэчную дэгустацыю «Сёння свята ў нас, яблычна-мядовы спас». Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся пра тры рэлігійных святы, тры Спаса, якія ўшаноўваюць дары прыроды: мёд, яблыкі і арэхі. Пачулі пра хрысціянскія традыцыі, пра розныя сарты яблыкаў, мёду, арэхаў і іх цалебныя ўласцівасці для нашага арганізма.  Напрыканцы мерапрыемства пад акампанемент Макара Ул.М. прагучалі народныя песні.