16.08.2019г. Дзень самакіравання “Чытач за кафедрай”


У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў дзень самакіравання “Чытач за кафедрай”. Па традыцыі ў гэты дзень ўсе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара. У іх абавязкі ўваходзіла выдача і прыём літаратуры, тэматычны падбор выданняў, растаноўка кніг ў фондзе, агляд і падшыўка перыядычных выданняў. "Новыя" бібліятэкары з задавальненнем ўключыліся ў работу і справіліся з усімі сваімі абавязкамі. А пад канец працоўнага дня прапанавалі часцей праводзіць такія дні. Дзень самакіравання сапраўды яднае кнігай бібліятэкара і чытачоў.