4.09.2019г. Асновы бяспекі жыццядзейнасці “Дзеянні, якія ратуюць жыццё”

Бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у раённым мерапрыемстве па асновам бяспекі жыццядзейнасці “Дзеянні, якія ратуюць жыццё”, якое прайшло ў рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі” на базе ТЦСАН Бераставіцкага раёна.  На мерапрыемства запрасілі наведвальнікаў аддзяленняў дзённага прабывання інвалідаў і грамадзян стала ўзросту.


 Бібліятэкар раённай бібліятэкі падрыхтвала і правяла для прысутных тэматычны агляд літаратуры, якая была прадстаўлена на кніжнай выставе "Чалавек і бяспечнасць” і была прысвечана тэме бяспекі чалавека ў розных жыццёвых сітуацыях: пры пажары, у лесе, падчас адпачынку каля вадаёма і г.д. У ходзе мерапрыемства выступілі намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Бераставіцкага РАНС Я.Грыцко, старшы інспектар ААПП Бераставіцкага РАУС Д. Болбат, старшыня раённай арганізацыі АСВОД  У. Гурын, інструктар першай дапамогі і старшыня раённай арганізацыі БАЧК А. Філіповіч.