15.05.2021г. Конкурсна-гульнявая праграма "Семья духом сильна"

15 мая - Міжнародны дзень сям’і. У календары знамянальных дат гэта асаблівы дзень – свята радасці, любові, даверу, адчування надзейнасці блізкага чалавека. Менавіта ў сям’і фарміруецца будучыня нацыі, адсюль пачынаецца прыклад маральнасці, чысціні і душэўнага цяпла для моладзі. Сям’я робіць нас мацнейшымі. Да Міжнароднага дня сям'і бібліятэкар філіяла "Алекшыцкая сельская бібліятэка" сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы арганізавалі конкурсна-гульнявую праграму "Семья духом сильна".