На базе бібліятэк Бераставіцкага раёна працуе 7 аматарскіх аб’яднанняў для пажылых людзей:
“Паклічу сяброў” (Раённая бібліятэка)
“Дзіва” (філіял “Пагранічная сельская бібліятэка”)
Поговорим по душам” (філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”)
“Сустрэча” (філіял “Алекшыцкая сельская бібліятэка)
"Ладачкі" (філіял "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка")
"Агеньчык" (філіял "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка")
"Вяскоўцы" (філіял "Старадварэцкая сельская бібліятэка")

2022 год

15.10.22г. Кніжная выстава “Светлый образ мамы моей”

Да Дня маці ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” была арганізавана святочная кніжная выстава “Светлый образ мамы моей”. Да ўвагі чытачоў была прадстаўлена літаратура пра самых прыгожых і самых каханых жанчын, якія завуцца мамамі. Таксама ў гэты дзень філіял прыняў актыўны ўдзел у правядзенні святочнага сумеснага канцэрта, прысвечанага Дню пажылых людзей і Дню маці, які адбыўся ў будынку мясцовага Дома культуры.


14.10.22г. Паштоўка – віншаванне “Усё цёплае – ад сонца, усё добрае – ад маці ”

Мама! Матулечка! Самы дарагі і любы чалавек на Зямлі! Менавіта да Дня маці ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”  прайшла паштоўка-віншаванне “Усё цёплае – ад сонца, усё добрае – ад маці”. Падчас мерапрыемства прысутныя жанчыны-маці атрымалі самыя шчырыя і цёплыя віншаванні і пажаданні. З вялікай цікаўнасцю жанчыны ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах. Свята прайшло весела. Усім моцнага здароўя і добрага настрою!

13.10.2022г. Гадзіна шчырасці “Я пра маму раскажу”

У філіяле Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня Маці прайшла гадзіна шчырасці “Я пра маму раскажу” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Мама - самы дарагі і блізкі для кожнага з нас чалавек. Немагчыма пераацаніць ролю маці ў жыцці чалавека. Падчас мерапрыемства ішла гаворка аб самых добрых, прыгожых і пяшчотных нашых мамах. Кожны пачуў ласкавыя словы, падзяку і віншаванне ў гэты вечар. А затым атрымалі салодкія пачастункі і весела разам правялі гадзіну шчырасці.




   Традыцыйна ў пачатку кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень  пажылых людзей. У нашай краіне  гэта свята афіцыйна ўступіла у сілу ў 1992 годдзе. Дзень пажылых людзей — гэта даніна павагі да старэйшага пакалення, перад якім мы ў неаплатным даўгу, але ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом.
   У гэты дзень для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання сталых людзей “Паклічу сяброў” бібліятэкарамі была арганізавана пазнавальна-забаўляльная праграма “Как молоды мы были” у рамках абласной дэкады "Залаты ўзрост". Вядучыя адкрылі мерапрыемства вершамі, цёпла павіншаваўшы гасцей са святам веры, мудрасці і дабра. За кубкам гарачай гарбаты ўдзельнікі аматарскага аб'яднання выконвалі душэўныя песні сваёй маладосці и чыталі вершы. Актыўна і з запалам удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах. Бібліятэкары падарылі гасцям прыемныя хвіліны адпачынку, прынеслі ў іх жыццё зарад вясёласці і бадзёрасці. На мерапрыемстве прысутнічала старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Алена Сілкова, якая таксама сардэчна павіншавала прысутных з Днем пажылых людзей, пажадала ім моцнага здароўя і даўгалецця.

01.10.2022г. Вечар-сустрэча “Мудрась заўсёды ў пашане”

1 кастрычніка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”  прайшоў вечар-сустрэча “Мудрась заўсёды ў пашане”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар нагадала прысутным гісторыю ўзнікнення свята. Вечар прайшоў вельмі весела і цікава. Прысутныя расказвалі неверагодныя гісторыі з жыцця сваіх сямей. Кожны чалавек багаты сваімі справамі, сваімі дзецьмі і ўнукамі, сваімі гадамі і любоўю. З вялікім задавальненнем жанчыны ўспомнілі і праспявалі песні былых гадоў. Цудоўнага ўсім настрою і моцнага здароўя на доўгія гады!





15.01.2022г. Калядныя сустрэчы «Гадзіна вясёлых задум»

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання «Агеньчык» на калядныя сустрэчы «Гадзіна вясёлых задум». Падчас мерапрыемства пажылыя людзі акунуліся ў казачную атмасферу свята «Стары Новы год», дзе з энтузіязмам успаміналі старыя народныя традыцыі і змаглі весела правесці свой вольны час.





14.01.2022г. Экскурсія ў мінулае “Калядныя святы”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экскурсія ў мінулае “Калядныя святы”. Гасцямі свята сталі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Падчас мерапрыемства вялася гаворка пра святкаванне Старага Новага года, Ражства, традыцыях святога Васіля і Шчадраца. Кожны з прысутных змог паўдзельнічаць у навагодніх конкурсах і, нават, паваражыць.


13.01.2022г. Бібліятэчная сустрэча “На горах покататься, в блинах поваляться”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная сустрэча “На горах покататься, в блинах поваляться” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “ДИВО”. Падчас мерапрыемства ішла гутарка пра святкаванне Старога Новага года, Ражства, традыцыях і звычаях. Кожны з прысутных змог паўдзельнічаць у конкурсах, прыдумаць пажаданне на бягучы год. Сустрэча прайшла ў вясёлай абстаноўцы, гучалі жарты, песні.

08.01.2022г. Свята "Каляда"

Бібліятэкар  філіяла "Старадварэцкая сельская бібліятэка" правяла свята "Каляда  у Варанах". Удзельніцы клуба "Вяскоўцы"павіншавалі жыхароў вескі Вараны. Падчас мерапрыемства гучалі калядныя песні, вершы, гульні , віншаванні. 





06.01.2022г. Калядныя сустрэчы “Смехом, шуткой, без забот мы встречаем Новый год”

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбыліся калядныя сустрэчы “Смехом, шуткой, без забот мы встречаем Новый год”. Наведвальнікі даведаліся пра свята Каляды, яго гісторыю і трыдыцыі, з задавальненнем размаўлялі, весяліліся, прымалі актыўны ўдзел у розных гульнях і конкурсах. Успомнілі гісторыю навагодніх святаў, дзяліліся сваімі звесткамі, пачутымі ад продкаў пра традыцыі святкавання.


26.02.2022г. Выстава-знаёмства“Новае ў перыёдыцы”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася выстава-знаёмства “Новае ў перыёдыцы”, прысвечаная папулярызацыі часопісаў і газет. Роля перыядычнага друку ў жыцці грамадства вялікая. Газеты і часопісы нясуць чытачам аператыўную інфармацыю пра ўсё, што адбываецца вакол, асвятляюць найбольш цікавыя падзеі, факты, звесткі, адказваюць на пытанні, якія нас цікавяць. Кожны выказаў сваё суб'ектыўнае меркаванне аб перавазе ў чытанні перыёдыкі, распавёў аб самым цікавым, прачытаным нядаўна.


03.02.2022г. Вечар-дыялог "Абмяркуем кнігу за кубачкам гарбаты"


У філіяле "Старадварэцкай сельскай бібліятэцы"для ўдзельнікаў  клуба "Вяскоўцы" прайшоў вечар-дыялог "Абмяркуем кнігу за кубачкам гарбаты".  Духмяная гарбата з самаробным печывам сагрэла ў марозны дзень і паспрыяла размове. Кнігу Галіны Вішнеўскай "Галина. История жизни" абралі самі чытачы. Вельмі кранула яна сваей яскравасцю і праўдзівасцю.




16.03.2022г. Кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”

 Вялікім здабыткам раённай бібліятэкі з’яўляюцца літаратурныя творы сталых жыхароў Бераставіччыны. Падчас урачыстага сходу, прысвечанага 35-годдзю Бераставіцкай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, працавала кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі. Выстава прапанавала ўдзельнікам святочнай сустрэчы пазнаёміцца з вершамі, апавяданнямі, краязнаўчымі работамі і нарысамі нашых знакамітых бераставічан-ветэранаў. Гэта Мікалай Пацэнка, Мікалай Зданчук, Канстанцін Богуш, Галіна Румак, Марына Дзегцярова, Ала Лагада, Канстанцін Станкевіч, Сяргей Габрусевіч, Святлана Пракопік і інш. На працягу многіх гадоў выданнем зборнікаў твораў нашых аўтараў займаецца аддзел маркетынгу Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага.

11.03.2022г. Святочны канцэрт “Вясновы букет”

 11 сакавіка бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання “Агеньчык” на святочны канцэрт “Вясновы букет”, падрыхтаваны сумеснымі намаганнямі бібліятэкі і філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Канюхі і Малая Бераставіца. Падчас мерапрыемства пажылыя людзі розных аграгарадкоў пазнаёміліся і актыўна правялі свій вольны час.






06.03.2022г. Літаратурна – музычны вечар “Светлы месяц сакавік”

6 сакавіка ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў літаратурна-музычны вечар “Светлы месяц сакавік” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Перад святочным днём 8 Сакавіка ад  бібліятэкара ў адрас жанчын гучалі вершы і музычныя віншаванні. Таксама прысутныя пазнаёміліся ў бібліятэцы з выставай-віншаваннем “Няхай сонца свеціць для мамы!” 




27.04.22г. Пасяджэнне клуба “Сэрца маці – выток дабрыні”

27 красавіка ў філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка" сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы” на чарговае пасяджэнне. Тэма сустрэчы: “Сэрца маці – выток дабрыні”. Цікавыя звесткі з доляй гумару, вершы і ўласныя гісторыі  ўзнялі настрой жанчынам.








26.04.2022г. День информации "Колокола Чернобыля"

В Берестовицкой районной библиотеке имени О.М. Ковалевского состоялось мероприятие «Вечное эхо Чернобыля», участниками которого стали посетители отделения дневного пребывания для инвалидов и отделения дневного пребывания для граждан пожилого возраста Территориального центра социального обслуживания населения. В рамках встречи, посвященной 36-й годовщине аварии на Чернобыльской атомной электростанции, сотрудники районной библиотеки рассказали участникам мероприятия о Чернобыльской катастрофе и ее последствиях. 



01.04.2022г. Актуальнае паведамленне “Беларусь і Расія. Сугучнасць мінулага і будучыні”, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, на пасяджэнні аматарскага аб’яднання сталых людзей “Паклічу сяброў” .

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася сустрэча ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання сталых людзей “Паклічу сяброў” і была прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Спачатку перад прысутнымі выступіла супрацоўнік бібліятэкі з актуальным інфармацыйным паведамленнем “Беларусь і Расія. Сугучнасць мінулага і будучыні”, падчас якога расказала аб гісторыі станаўлення гэтага знамянальнага дня, аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці. Прадоўжыла пасяджэнне старшыня раённага савета ветэранаў А.І.Сілкова. Яна звярнула ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы на тое, што гісторыя беларускага і рускага народаў цесна звязана са старажытных часоў. Многа выпрабаванняў яны прайшлі разам, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сваімі жыццёвымі гісторыямі падзяліліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання У.Сізоў і А.Маржэвіч, ураджэнцы Расіі. Яны расказалі прысутным аб тым, як Беларусь стала для іх другой Радзімай. У канцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла  гасцей з кніжнай выставай “2 красавіка – День яднання народаў Беларусі і Расіі”, на якой прадстаўлены выданні аб гісторыі і культуры нашых краін.

21.05.2022г. Сустрэча ўдзельнікаў клуба “Пошук” з гераіняй нарыса з кнігі М.В.Маскальчука “Не гасне памяць аб вайне” Л.В. Дубовік, жыхаркай Вялікай Бераставіцы.

 Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага выпусціла кнігу Міхаіла Васільевіча Маскальчука “Не гасне памяць аб вайне”. Гэта ўжо другі зборнік нарысаў аб Вялікай Айчыннай вайне, у якім  аўтар пры напісанні кнігі выкарыстаў успаміны сведкаў ваенных падзей і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі сустрэчу ўдзельнікаў школьнага патрыятычнага клуба “Пошук”, з якім супрацоўнічае бібліятэка ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “З чаго пачынаецца Радзіма?”, з гераіняй аднаго з нарысаў кнігі Людмілай Васільеўнай Дубовік, жыхаркай Вялікай Бераставіцы. Многія жыхары райцэнтра добра ведаюць гэту жанчыну. Шмат гадоў яна працавала выкладчыкам Бераставіцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча-195 (цяпер Бераставіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй). У гады вайны яна ў васьмігадовым узросце дапамагала партызанам збіраць інфармацыю аб размяшчэнні нямецкіх салдат у сваёй вёсцы Слабодка на Магілёўшчыне. Госці, сярод якіх быў і аўтар В.М.Маскальчук, уручылі Людміле Васільеўне экзэмпляр  кнігі, у якую ўвайшлі яе ўспаміны,  і падзякавалі яе за ўклад у прыбліжэнне Вялікай Перамогі. А Людміла Васільеўна расказала дзецям аб тых тяжкасцях і нягодах, якія выпалі на долю нашага народа ў гады нямецкай акупацыі, і аб тым, як у тыя гады выжывалі дзеці вайны. 

13.05.2022г. Урок этыкі “Пагаворым аб сям’і”.

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” у рамках праграмы “Ад душы – для душы” правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі” урок этыкі “Пагаворым аб сям’і” да Міжнароднага дня сям’і. Спачатку прысутныя даведаліся, што абазначае слова “сям’я”. Затым кожны прысутны пастараўся скласці радаслоўнае дрэва сваёй сям’і. Пасяджэнне прайшло ў цёплай і вясёлай атмасферы, разглядалі сямейныя фотаздымкі, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Семейный досуг”, спявалі песні, жартавалі. Напрыканцы сустрэчы госці прыйшлі да высновы, што сям’я і сябры – самае дарагое ў жыцці чалавека. 

11.05.2022г. Дзень інфармацыі “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”.

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” 11 мая прайшоў дзень інфармацыі “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне штогод у другую нядзелю мая. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала пра сімвалы Рэспублікі Беларусь – атрыбуты суверэннай дзяржавы.



06.05.2022г. Віншавальная акцыя “Віншуем з Днем Перамогі!”.

Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правялі віншавальную акцыю “Віншуем з Днем Перамогі!”, падчас якой віншавалі са Святам Вялікай Перамогі жыхарой Вялікай Бераставіцы, жадалі ім моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту, дарылі паштоўкі і кветкі.





04.05.2022г. Экскурс “Святло Пасхальнай ночы”

 4 мая ўдзельніцы клуба “Вяскоўцы”, што дзейнічае пры філіяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка”,  сустрэліся на чарговае пасяджэнне, экскурс “Святло пасхальнай ночы”. За кубачкам гарбаты і смачным печывам жанчыны даведаліся аб гісторыі свята,   пагутарылі аб звычаях святкавання Пасхі, падзяліліся традыцыямі святкавання ў сем’ях.









23.06.2022г. Тематический информационный час «Мир спорта» к Международному Олимпийскому дню – 23 июня.

23 июня для посетителей клуба молодых инвалидов «Радуга добра» в Берестовицкой районной библиотеке к Международному Олимпийскому дню прошел день информации «Мир спорта». Все знают о том, что спорт – это жизнь.  В ходе беседы гости познакомились с историей различных видов спорта, узнали, какое место занимала физическая культура и спорт в жизни знаменитых талантливых спортсменов Гродненской области, которые прославили нашу страну во всем мире. Затем посетители с удовольствием приняли участие в познавательной викторине «Спорт в жизни людей». К мероприятию была оформлена книжная выставка-просмотр «Мир спорта», на которой были представлены книги о различных видах спорта, достижениях спортсменов прошлых лет. Шахматы, шашки, коньки, волейбол, бокс, бильярд, гимнастика, лыжи — об этих и других видах спорта можно было найти как документальную, так и художественную информацию.

17.09.2022г. Караван гісторый "Седые волосы - награда за честно прожитые годы"

 17 верасня ў філіяле "Старадварэцкая селіьская бібліятэка" сабраліся ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы”, каб пагутарыць аб жыцці. Шмат  чаго прыйшлося перажыць, шмат цікавага ўбачыць. Жыццё пражыць – не поле перайсці. Жанчыны ўспаміналі, як прыехалі жыць ў Стары Дворац, як пазнаёміліся адна з адной, і з тымі, хто тут нарадзіўся і жыў. Падчас пасяджэння жанчыны вельмі зацікаўлена ўдзельнічалі ў конкусах “Адгадай мелодыю” і “Дакажы прыказкі”.









31.08.2022г. Сустрэча-парада “Як захаваць жыццё і здароўе”

 У філіяле Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджанне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На гэты раз ўдзельнікі сабраліся на сустрэчу-параду “Як захаваць жыццё і здароўе”. У ходзе гутаркі былі дадзены рэкамендацыі, як неабходна правільна харчавацца, выконваць рэжым дня і не пераядаць. Бібліятэкар распавяла прысутным пра карысць вітамінаў, улічваючы, што ў зімовую пару і вясной арганізм у іх асабліва мае патрэбу. Шырока абмяркоўвалася тэма захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Госці сустрэчы абмяналіся рэцэптамі народнай медыцыны, падзяліліся парадамі з асабістага вопыту, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Быць здаровым модна – быць здаровым можна”.











2021 год


Сустрэча аматарскага аб'яднання "Агеньчык"

Бібліятэкар філіяла "Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла чарговую сустрэчу аматарскага аб'яднання "Агеньчык". Падчас гутаркі "Кнігі нашай маладосці" ўдзельнікам было прапанавана аформіць кніжную выставу, прысвечаную любімым кнігам, наведаць заасад Крылова. Пажылыя людзі расказалі аб кнігах, якія паўплывалі на ўсё іх жыццё і пакінулі глыбокі след у душы. 







04.08.2021г. Выездное мероприятие

Сотрудники Берестовицкой районной библиотеки им. О.М.Ковалевского совместно с работниками филиала по культурно-досуговой деятельности аг. Малая Берестовица провели в д. Диневичи выездное мероприятие, посвященное Году народного единства в Беларуси. Библиотекари организовали книжную выставку «2021 – Год народного единства в Беларуси». Вниманию сельских жителей были представлены издания библиотеки по истории и культуре Беларуси, книги о знаменитых и известных людях Беларуси, этнографии и народным традициям белорусов. Особый интерес вызвали красочные альбомы и иллюстрированные издания «99 знаменитых мест Беларуси», «Несвіж і Радзівілы”, “Гродна - карагод сяброў”, “Беларусь. Праз стагоддзі ў будучыню”, “Дорогами православной Беларуси” и др. Библиотекари провели для жителей деревни тематический обзор литературы, представленной на выставке. В свою очередь работники Малоберестовицкого клуба подготовили мини-концерт, который также вызвал у жителей деревни восторг. 

16.07.2021г. Час памяці “У памяці імгненні вайны”

16 ліпеня, у Дзень вызвалення Гродзенскай вобласці і Бераставічыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага запрасілі наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і для інвалідаў Бераставіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на час памяці “У памяці – імгненні вайны”. Бібліятэкар І.К. Рожка расказала слухачам аб падзеях у час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна і вызваленні Гродзеншчыны і Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Супрацоўнік бібліятэкі прапанавала пазнаёміцца з кніжнай выставай “Гродзенская вобласць і Бераставіцкі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны”, асабліва звярнуўшы ўвагу на кнігу “Доўгія вёрсты вайны”, у якой сабраны ўнікальныя звесткі аб падзеях апошняй вайны на тэрыторыі Бераставіччыны і змешчаны ўспаміны жыхароў раёна і ўдзельнікаў і ветэранаў вайны аб тых далёкіх трагічных падзеях. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых пры вызваленні раёна ўскладаннем кветак на брацкай магіле савецкіх воінаў на Ратушнай плошчы ў цэнтры гарадскога пасёлка. 

18.06.2021г. Інфармацыйная гадзіна “Паведаміць хачу, як хваробы лячу”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі” на інфармацыйную гадзіну “Паведаміць хачу, як хваробы лячу”. У ходзе гутаркі былі дадзены рэкамендацыі, як неабходна правільна харчавацца, выконваць рэжым дня. Бібліятэкар распавяла прысутным пра карысць вітамінаў. Госці сустрэчы абмяналіся рэцэптамі народнай медыцыны.


27.05.2021г. Віктарына ў выставы “Не старэем душой!”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася віктарына ў выставы “Не старэем душой!”. На працягу дня бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з выставай на якой была прадстаўлена не толькі мастацкая літаратура для вольнага часу і адпачынку, але і навукова- папулярныя выданні пра здароўе, даўгалецце, прафілактыку захворванняў. Чытачы з задавальненнем прынялі ўдзел у жартоўнай віктарыне, якая выклікала цэлую буру пазітыўных эмоцый.



15.05.2021г. Дзень духоўнага чытання "Сям’я – усяго даражэй"

На дзень духоўнага чытання "Сям’я – усяго даражэй" бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Мерапрыемства прайшло ў цёплаё атмасферы. Кожны з удзельнікаў змог расказаць аб сваёй сям’е, пажадаць адзін аднаму моцнага здароўя і сямейнага шчасця. Для наведвальнікаў была арганізавана прыгожая фотазона і кніжная выстава “С Днём семьи, любви и верности!”.

13.03.2021г. Сустрэча з настаяцелям храма пратаірэем Сяргеем Шэлестам

У рамках Тыдня праваслаўнай кнігі  ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча з настаяцелям храма пратаірэем Сяргеем Шэлестам “Грязь на устах – грязь в душе”. Прысутныя  пазнаёміліся з выставай-праглядам навінак Беларускага экзархата “Любить ближнего”, на якой былі прадстаўлены кнігі архімандрыта Амвросія (Юрасава), святара Рускай праваслаўнай царквы, прапаведніка і пісьменніка, духоўніка праваслаўнага таварыства «Раданеж», а таксама заснавальніка і духоўнага кіраўніка Ввядзенскага жаночага манастыра ў Іванаве.

06.03.2021г. Літаратурная гутарка “Вясна, каханне і надзеі”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гутарка “Вясна, каханне і надзеі”, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена кніжная выстава “Мама, сонца і вясна” з творамі для жанчын і пра жанчын, а таксама гульнёвая праграма з конкурсамі і віктарынамі, у якіх жанчыны змагаліся за званне лепшай гаспадыні, спявалі песні, прымалі шчырыя віншаванні. А на прыканцы сустрэчы ўсе жанчыны атрымалі віншавальныя паштоўкі і сувеніры.



06.03.2021г. Музычная вечарына “Жаночае шчасце”

Напярэдадні свята, 8 Сакавіка, бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання “Пагаворым па шчырасці” падрыхтавалі музычную вечарыну “Жаночае шчасце”. Для мілых жанчын у праграме мерапрыемства прагучалі віншаванні, вершы пра жанчыну, песні. Разнастайныя віктарыны і конкурсы стварылі атмасферу вясёлага, святочнага настрою. У добрай абстаноўцы людзі старэйшага пакалення правялі свой вольны час. Таксама прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай вырабаў прыкладнога мастацтва “Разам з унукамі”. Пакідалі бібліятэку ўдзельнікі мерапрыемства з добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі.

06.03.2021г. Літаратурна–музычны вечар “Мама для кожнага адна”

Напярэдадні  8 Сакавіка ўдзельнікі аматарскага аб'яднання ”Ладачкі” сабраліся на літаратурна – музычны вечар “Мама для кожнага адна”. У гэты дзень словы кахання гучалі для добрых і ласкавых, моцных і адначасова ўразлівых, нашых родных і каханых жанчын. Без гэтых жанчын у нашым жыцці не было б  святла, дабра, цяпла, кахання і яркіх фарбаў жыцця! Таксама да свята ў бібліятэцы дзейнічала выстава – віншаванне “Са святам вясны!”.



05.03.2021г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Сустрэча"

Напярэдадні жаночага свята, у філіяле “ Алекшыцкая сельская бібіліятэка” сабраліся на чарговае пасяджэнне ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сустрэча”, каб павіншаваць сваіх сябровак з надыходзячым святам. “Напоўняцца любоўю жаночыя сэрцы” – такую назву мела гэтая сусрэча. У цёплай, сяброўскай атмасферы жанчыны абменьваліся рознымі цікавымі, гумарыстычнымі гісторыямі са свайго жыцця, спявалі вясёлыя песні, разгадвалі загадкі. І вядома не абыйшлося без паэзіі - гучалі вершы пра жанчын. Удзельнікі “Сустрэчы” атрымалі зарад пазытыўных эмоцый і добры настрой.

26.02.2021г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання для сталых людзей “Ладачкі”

У рамках праграмы “Дай сэрца твайго крануцца” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання для сталых людзей “Ладачкі”. Удзельнікі клуба сабраліся на прагляд рэтра – фільмаў “Кінастужкі нашага пакалення”. Для іх быў арганізаваны кароткі прагляд мастацкіх фільмаў “Дзяўчаты”, “Вясна на Зарэчнай вуліцы”, “Афіцэры”, “Белыя росы”. За кубкам гарбаты ўдзельнікі абмяркоўвалі і аналізавалі, наколькі змяніліся погляды, арыенціры і каштоўнасці сучасных маладых людзей. Таксама члены клуба спявалі песні з любімых фільмаў, удзельнічалі у цікавых конкурсах.


14.01.2021г. Агенчык “Стары добры Новы год”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з філіялам па культурна – дасугавай дзейнасці аг.Масаляны правялі для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі” агенчык “Стары добры Новы год”. Удзельнікі ўспомнілі традыцыі адзначаць стары Новы год. Даведаліся самыя цікавыя факты, звязаныя з гісторыяй, прыкметамі і звычаямі старога Новага года. Таксама ўспомнілі традыцыі калядавання. На мерапрыемстве спявалі калядныя песні, чыталі вершы.


08.01.2021г. Забаўляльная праграма “Навагоднія фантазіі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”, адбылася забаўляльная праграма “Навагоднія фантазіі”. Ва ўтульнай, па-хатняму цёплай атмасферы, людзі старэйшага пакалення з задавальненнем размаўлялі, весяліліся, прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах і віктарынах. Успомнілі гісторыю навагодніх святаў, дзяліліся сваімі звесткамі, пачутымі ад продкаў пра традыцыі святкавання. Разнастайнасць у навагоднюю праграму ўнеслі гульні, у якіх актыўны ўдзел прымалі ўсе прысутныя. Сустрэча прайшла за кубкам духмянага чаю і пакінула аб сабе добры, святочны настрой!






Мерапрыемствы 2018 - 2020 года