1.10.2016г. Літаратурна-музыкальная вечарына "Восень жыцця - пара залатая"

 Бібліятэкары філіяла "Пагранічная сельская бібліятэка" сумесна з супрацоўнікамі філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці   і дзіцячай школы мастацтваў арганізавалі свята да Дня сталых людзей “Восень жыцця – пара залатая”.


У выкананні фальклорнага калектыву “Сапрана” і  калектыва “Бераставіцкія музыкі” гучалі віншаванні і музычныя падарункі для прысутных. Дзякуючы спонсарскай дапамозе прафсаюзнага камітэта СВК “Цецяроўка” і фермерскіх гаспадарак Курганскага Л.А. і Глякоўскага Р.І. для пажылых людзей быў падрыхтаваны салодкі стол.