15.10.2016 г. Вечар віншаванняў "Пад зоркай Маці!"

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбыўся вечар віншаванняў “Пад зоркай Маці!” для ўдзельнікаў жаночага клуба “Паклічу сяброў”, прысвечаны  Дню Маці і Святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы. 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў імпрэзы звярнулася дырэктар райбібліятэкі. На мерапрыемства запрасілі прыёмную маці, якая з’яўляецца адначасова вялікім аматарам паэзіі. Яна расказала прысутным аб сваёй сям’і і прачытала вершы, прысвечаныя жанчыне-маці. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для жанчын паэтычна-музычны калаж “Спеў матулі маёй трапяткім жаўруком прарастае ў блакіце высокім”, падчас якога прагучалі вершы, рамансы і песні.  Акрамя гэтага, бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы і традыцыямі, абрадамі і прыметамі, якія існуюць у гэты дзень. Імпрэза прйшла ў цёплай і ўтульнай атмасферы, якой спрыяла цудоўная музыка, якая гучала на працягу вечара.