15.10.2016г. Вечар – камплімент “Дзень маці – свята любові і ўдзячнасці”

У філіяле "Пагранічная сельская бібліятэка" прайшоў вечар – камплімент “Дзень маці – свята любові і ўдзячнасці”. На вечар былі запрошаны кіраўнік спраў Пагранічнага сельскага Савета і настаяцель храма Святой прападобнай Ефрасінні Полацкай аг. Пагранічны, якія выступілі з прывітальным словам. Быў арганізаваны салодкі стол, за якім удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем спявалі песні, чыталі вершы.