18.10.2016г. Правілы бяспечнага вандравання "Інтэрнэт - крыніца інфармацыйных рэсурсаў"

У філіяле "Малабераставіцкая інтаграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок бяспечнага вандравання па сетцы Інтэрнэт і Web-сайтам. Дзеці пазнаёміліся з сэрвісамі Інтэрнэт, з правіламі бяспечнага Інтэрнэту. Падчас мерапрыемства прысутныя наведалі адукацыйныя сайты Рэспублікі Беларусь. Усім удзельнікам былі разданы буклеты “Твая бяспека ў Інтэрнэце”.