19.11.2016г. Свята дзяцінства "Павінны смяяцца дзеці"

       У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло Свята дзяцінства “Павінны смяяцца дзеці”, прысвечанае Сусветнаму дню дзіцяці. 


Праграма свята ўключала: выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Рукатворны цуд", інтэлектуальную гульню "Краіна "Чыталія", школу бібліятэчнага майстэрства "Кніжкіна бальнічка". Дзеці дружна адказвалі на пытанні інтэлектуальнай гульні “Краіна “Чыталія”, адказы былі поўнымі і правільнымі. У школе бібліятэчнага майстэрства "Кніжкіна бальнічка" дзеці  рамантавалі  пашкоджаныя кніжкі  і часопісы.