У філіале “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гістарычная
гадзіна “Мінск у рэвалюцыйныя гады”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з падзеямі
Кастрычніцкай рэвалюцыі. Да
ўвагі чытачоў была падрыхтавана кніжная выстава “Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі”.