У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла гадзіна паэзіі прысвечаная творчасці Максіма Багдановіча. Бібліятэкар
распавяла пра багатую творчую спадчыну паэта, пра яго ўнёсак у
жанравую і структурную разнастайнасць у беларускую літаратуру.
Падчас мерапрыемства прагучалі вершы
паэта ў выкананні чытальнікаў рознага ўзросту, што сімвалізуе пераемнасць
пакаленняў і актуальнасць яго паэзіі. Вучаніца
першага класа Сяргейчык Алеся падрыхтавала і прачытала верш на памяць “Зімой”.
Іншыя прысутныя ўзгадвалі імя паэта
чытаннямі яго твораў услых і шчырымі словамі.