10.02.2017г. Гадзіна-партрэт “Напалеон Орда і Бераставіччына”

 

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася гадзіна-партрэт “Напалеон Орда і Бераставіччына”, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды выдатнага кампазітара, піяніста, педагога, пісьменніка, мастака, творчасць якога звязана з нашай краінай. Было падрыхтавана паведамленне “Напалеон Орда — чалавек з незвычайнай біяграфіяй”, таксама прысутныя падзяліліся сваімі думкамі аб кнізе “Гордость земли белорусской”, у якой распавядаюцца біяграфіі суайчыннікаў, якія пакінулі яркі след у гісторыі чалавецтва: Напалеон Орда, Эліза Ажэшка, Станіслаў Манюшка, Адам Міцкевіч і інш.