Культурна – забаўляльная праграма «Дзень закаханых у бібліятэцы»

     У філіяле «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла культурна – забаўляльная праграма «Дзень закаханых у бібліятэцы». Падчас мерапрыемства, бібліятэкар распавяла прысутным пра гісторыю ўзнікнення свята. Мерапрыемства суправаджалася вяселымі конкурсамі. Дзяўчынкі і хлопчыкі разбіліся на пары і гульня пачалася. Самым займальным конкурсам стаў конкурс чытальнікаў, дзе хлопцы чыталі выпадкова абраны верш, але з інтанацыяй прызнання ў каханні. Падчас мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый і добры настрой.