Літаратурна-паэтычны калейдаскоп " З любоўю да роднага слова”


    У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў літаратурна-паэтычны калейдаскоп пад назвай " З любоўю да роднага слова”. Мерапрыемства было прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова - Янкі Купалы і Якуба Коласа. Прысутныя пазнаёміліся с жыццёвым і творчым шляхам класікаў, з дзівосным і непаўторным светам іх багатай літаратурнай спадчыны.