22.03.2017г. Экалагічная гадзіна “Вада – гэта жыццё”


22 сакавіка ўвесь свет адзначае Сусветны дзень вады. Сусветны дзень вады заклікае прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы захавання і паляпшэння якасці і колькасці прэснай вады для цяперашняга і будучага пакаленняў.

З мэтай пашырэння ведаў дзяцей аб вадзе як аб прыродным багацці, выхавання ў дзяцей пачуцця беражлівых адносін да вады, фарміравання экалагічнай культуры дзяцей бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” правялі экалагічную гадзіну “Вада – гэта жыццё”. У ходзе мерапрыемства дзеці актыўна прымалі ўдзел у розных конкурсах, чыталі вершы пра ваду, адказвалі на пытанні: ці шмат вады на Зямлі? Чаго больш на Зямлі: вады альбо сушы? Якой вады на Зямлі больш: прэснай альбо салёнай? Колькі ўсяго акіянаў ў свеце? Мерапрыемства суправаджалася цікавай мультымедыйнай прэзентацыяй.