28.03.2017г. Конкурс загадак «Хто схаваўся за вокладкай кнігі»

У філіяле «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для юных чытачоў прайшоў конкурс загадак «Хто схаваўся за вокладкай кнігі». У першым туры бібліятэкар зачытвала ўрыўкі з кніг, а дзеці павінны былі адгадаць казку, а ў другім туры юныя чытачы адказвалі на пытанні віктарыны. За кожны правільны адказ дзеці атрымлівалі жэтон. Пераможцамі сталі Клішкевіч Даменіка і Караліна Завестовская. У канцы мерапрыемства дзеці папоўнілі выставу «Я рэкамендую» сваімі любімымі кнігамі.