29.03.2017г. Падарожжа па перыядычных выданнях “Прэса на ўсе інтарэсы”

У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" абылося падарожжа па перыядычных выданнях “Прэса на ўсе інтарэсы”, на якім былі прадстаўлены часопісы і газеты пазнавальнага, экалагічнага і забаўляльнага характару: «Вясёлка», «Незнайка», «Бярозка», «Юный спасатель», «Детская газета», «Рюкзачишка», «Мишутка», «Кважды-ква» , «3/9 царство» і іншыя. У працэсе самастойнага прагляду часопісаў і газет чытачы пазнаёміліся з структурай перыядычнага выдання і яго рубрыкамі.