3.03.2017г. Дабрачынная акцыя “З любоўю да Вас!”


З нагоды набліжаючагася свята  - 8 сакавіка,  біліятэкар філіяла “Лішкаўская сельская бібліятэка” Хлебнікава З.Я., загадчык філіяла па КДД аг. Макараўцы Бажко В.А. і мастацкі кіраўнік Бажко А.І. арганізавалі акцыю “З любоўю да Вас!” для сталых людзей у Макараўскім доме-інтэрнаце.


У акцыі прынялі ўдзел гурткоўцы філіяла па КДД аграгарадка Макараўцы, сумесна з настаўнікамі ДУА “Макараўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”. Словы віншавання з нагоды свята выказаў старшыня Канюхоўскага сельскага Савета Рудкін В.М., са шчырымі словамі віншавання выступіла намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Будніцкая А.А. Мерапрыемства было арганізавана пры фінансавай падтрымцы КСУП “Макараўцы”, старшыня Макулік А.А. У выніку акцыі ўсе ўдзельнікі атрымалі добры настрой, пазітыўныя эмоцыі і ўдзячнасць ад дырэктара інтэрната "Манарх" Пацэнка Г.І.