7.03.2017г. Бібліятэчныя вячоркі ў філіяле "Пагранічная сельская бібліятэка"

Напярэдадні 8 сакавіка бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” запрасілі самых актыўных чытачоў на бібліятэчныя вячоркі, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню. Гэта жанчыны паважанага ўзросту, у мінулым розныя па прафесіі, якіх аб’ядноўвае адзінае – захапленне і любоў да роднага слова.У ходзе мерапрыемства мы віншавалі жанчын са святам, дзеці чыталі вершы і праводзілі конкурсы. Напрыканцы мерапрыемства быў арганізаваны салодкі стол, за якім гучалі песні, жанчыны расказвалі розныя цікавыя гісторыі са свайго жыцця, многа жартавалі .