7.03.2017г. Паседжанне аматарскага аб’яднання “Сустрэча”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло паседжанне аматарскага аб’яднання “Сустрэча”. Падчас сустрэчы для жанчын гучалі віншаванні, вершы, гумарэскі. А каб сустрэча атрымалася больш святочная бібліятэкары арганізавалі для прысутных салодкі стол.