11.03.2017г. Дэгустацыя навінак паэзіі "Свяці свечка паэзіі маёй"!

У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла дэгустацыя навінак паэзіі "Свяці свечка паэзіі маёй"! У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі паэтаў, якія ў наступным змогуць стаць ім падмогай да пазакласнага чытання, таксама дзеці ўслых прачыталі некалькі вершаў знакамітых паэтаў. Потым адбыўся мультпарад на тэму - казкі ў вершах напрыклад такія як Айбаліт, Кошкін дом, Муха цакатуха, Мыйдадыр, Дзядзя Сцёпа велікан, у Лукамор'я дуб зялёны, а ў канцы мерапрыемства дзецям былі прапанаваны размалёўкі  свайго любімага казачнага героя які ім спадабаўся больш за ўсё.