18.03.2017г. Тыдзень праваслаўнай літаратуры

Актыўны ўдзел у правядзенні Тыдня праваслаўнай літаратуры прымаў філіял "Алекшыцкая сельская бібліятэка" Для чытачоў бібліятэкі дзейнічала пастаянная кніжная выстава «Духоўных кніг-чароўная мудрасць». У прадстаўленых на выставе кнігах можна знайсці інфармацыю, якая дапаможа праваслаўным вернікам правільна посціцца і духоўна ўдасканальвацца ў дні Вялікага посту.