18.04.2017г. Абласная акцыя «Чытаем разам Францыска Скарыну і творы аб ім»


У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло мерапрыемства ў межах абласной акцыі «Чытаем разам Францыска Скарыну і творы аб ім». Падчас мерапрыемства прысутныя папоўнілі свае веды аб жыцці і дзейнасці Францыска  Скарыны. Разам з дзецьмі творы Скарыны чыталі настаўнікі мясцовай школы.