19.04.2017г. Філіялы “Лішкаўская сельская бібліятэка” і “Макараўская сельская бібліятэка” прынялі ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам” творы Францыска Скарыны і творы аб ім

“Шануй і захоўвай мову продкаў сваіх” – пад такой назвай прайшло дадзенае мерапрыемства, прысвечанае 500 – годдзю беларускага кнігадрукавання. Бібліятэкары  пазнаёмілі прысутных з цікавымі гістарычнымі момантамі з жыцця і дзейнасці першадрукара. Удзельнікі чыталі яго творы, абмяркоўвалі іх і задавалі шмат пытанняў, на што атрымоўвалі абгрунтаваныя адказы ад бібліятэкараў.