21.04.2017г. Акцыя “Чытаем разам” творы Францыска Скарыны і творы аб ім

У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла акцыя “Чытаем разам творы Францыска Скарыны". Для гасцей бібліятэкары арганізавалі выставу “Францыск Скарына - асветнік з Полацка”, дзе кожны жадаючы мог азнаёміцца з творамі Скарыны, кнігамі, якія былі прысвечаны яму. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра жыццёвы шлях Скарыны, пра яго ўклад у развіццё беларускай культуры. Усе разам чыталі урыўкі з твораў Францыска Скарыны.