Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

26.04.2017г. Інфармацыйная гадзіна «Каб не паўтарылася зноў»

У філіяле «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла інфармацыйная гадзіна «Каб не паўтарылася зноў». Бібліятэкар заклікала юных чытачоў бібліятэкі да ўспамінаў аб Чарнобыльскай трагедыі. Тое, што здарылася на Чарнобыльскай ГЭС не павінна паўтарыцца, але павінна стаць урокам нам усім.