На базе
філіяла па культурна-досугавай дзейнасці аг. Макараўцы прайшоў канцэрт
фальклорных спеваў і тэатралізаваны абрад “Валоканне па-Макаравецку”. На
мерапрыемства былі запрошаны пагранічнікі застаў “Сямёнаўка” і
“Русакі”, якія на працягу даўняга часу супрацоўнічаюць з установамі культуры. Бібліятэкар
філіяла “Лішкаўская сельская бібліятэка” Зоя Хлебнікава разам са сваімі
чытачамі прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемстве.
Прысутным
быў паказаны сам абрад валокання. Сцэна была аформлена ў выглядзе сялянскай
хаты, дзе гаспадыня прымала ў сябе валачобнікаў. Па-колькі гэта было “Валоканне па-Макаравецку”, то ўсё
дзеянне праходзіла на польскай мове. Польскія фальклорныя песні прыгожа спяваў народны
калектыў “Стокроткі”, які дзейнічае пры філіяле.