7.04.2017г. Аўкцыён «Здароўе, сіла, прыгажосць»

Бібліятэкар філіяла «Конюховская інтэграваная сельская бібліятэка» для сваіх чытачоў правяла аўкцыён «Здароўе, сіла, прыгажосць», прысвечаны Сусветнаму дню здароўя. На аўкцыёне было выстаўлена 10 лотаў па дзве жыццёвыя каштоўнасці у кожным.  Вынікі аўкцыёну апынуліся нечаканымі. Дзеці актыўна куплялі лоты «Прадпрыемства, якое прыносіць вялікі прыбытак», «Уменне дамагацца», «Добрую адукацыю», а лот «Моцнае здароўе» купіла толькі адна дзяўчынка. Пасля абмеркавання пакупак, бібліятэкар зрабіла высновы, што маладое пакаленне расце моцным і здаровым і не можа ацаніць страту здароўя. У канцы мерапрыемства дамовіліся падняць тэму «здароўе на ўсё жыццё» гадоў праз 20 - 30.