21.04.2017г. Абласная акцыя "Чытаем разам"

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага і філіяла “Дзіцячая бібліятэка” правялі чарговае мерапрыемства ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам”. 



У гэты раз літаратурная сустрэча была прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і творчасці асветніка Францыска Скарыны. У акцыі прынялі ўдзел дырэктар Бераставіцкай раённай бібліятэкі Т.Д.Марцішэвіч, супрацоўнікі раённай бібліятэкі і філіяла "Дзіцячая бібліятэка" і вучні 8-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Удзельнікі мерапрыемства чыталі творы Ф.Скарыны і дэкламавалі вершы, прысвечаныя першадрукару.