30.04.2017г.Тэатралізаванае прадстаўленне “Церамок”

Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” і вучні васкрэснай школы, якая дзейнічае пры Духоўна-асветніцкім цэнтры імя Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, падрыхтавалі святочнае тэатралізаванае прадстаўленне з нагоды святкавання Праваслаўнай Царквой Тыдня жонак-мироносиц, якая лічыцца царкоўным жаночым святам, калі сваякі, сябры і дзеці віншуюць сваіх блізкіх жанчын.

Пасля Боскай літургіі настаяцель Храма протаіерэй Сергій Шэлест яшчэ раз звярнуўся да вернікаў з велікодным прывітаннем, а таксама павіншаваў праваслаўных жанчын з гэтым выдатным днём, а дзеці паднеслі ў падарунак маляўнічы спектакль-казку «Церамок».