Бібліятэкар
філіяла «Конюхоўская
інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з загадчыкам філіяла па культурна -
дасугавай дзейнасці аг.Канюхі арганізавалі свята дзяцінства «Няхай зіхацяць
дзіцячыя вочы». На свяце для жыхароў і гасцей аграгарадка выступілі хлопцы з
дзіцячага гуртка «Фан Эра», «Фиксики», «Арт-Біт», «Меч і тай». Пасля заканчэння
святочнай праграмы, дзеці змаглі адпачыць, паскакаўшы на батуце, скаціцца з
надзіманай горкі і пагуляць у лазертак.