31.05.2017г. Урок здароўя “Мы супраць цыгарэт, наш выбар – спорт”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок здароўя “Мы супраць цыгарэт, наш выбар – спорт”. Бібліятэкар расказала  аб тым,  якія асноўныя рэчывы ўваходзяць у склад дыму, як тытунёвы дым дзейнічае на тыя ці іншыя органы чалавека,  асабліва на падлеткаў, якія наступствы у людзей, якія паляць. У ходзе  мерапрыемства было вызначана, што здароўе - гэта галоўная каштоўнасць чалавека.