У філіяле
“Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя
чытанні "Беларускай паэзіі волат" з нагоды 135-годдзя з дня
нараджэння Янкі Купалы. Разам з наведвальнікамі лагера кругласутачнага
прыбывання “Краяведы” творы беларускага пісьменніка
прачытала дырэктар лагера, настаўнік англійскай мовы.
Загадчык бібліятэкі Рэйшаль Галіна Віктараўна распавяла пра біяграфію і
творчасць пісьменніка. Вучань 7 класа Нікалута
Аляксандр і вучаніца 8 класа Чаркес Ірына прачыталі вершы Янкі Купалы “Мая доля”,
“Для Бацькаўшчыны” і “А хто там ідзе?”, а вучаніца 6 класа Паўловіч Анастасія
прачытала верш “…Снілася дзяўчыне…”.