3.07.2017г. Святочная пляцоўка "Літаратурна-краязнаўчая выстава"

Падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Вялікай Бераставіцы Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага прапанавала кніжна-ілюстрацыйную кампазіцыю “Бераставіцкі край у аб’ектыве часу” і “Бераставіцкі край: людзі, падзеі, факты”, а для юных наведвальнікаў супрацоўнікі бібліятэкі правялі эрудыт–віктарыну “Знакамітыя людзі Бераставіцкага краю” і бліц-турнір “Францыск Скарына і яго спадчына”. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.