03.08.2017г. Літаратурная гасцёўня “Паэтычна. Хораша. Займальна”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для наведвальнікаў лагера “Сонейка” адбылася літаратурная гасцёўня “Паэтычна. Хораша. Займальна”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Брыля. На сустрэчы гучалі афарызмы і цытаты Янкі Брыля. Удзельнікі чыталі ўрыўкі з твораў “Цюцік”, “Сірочы хлеб”  і абмяркоўвалі іх. Адказвалі на пытанні віктарыны аб жыцці і творчасці пісьменніка.