Бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”
запрасілі ўдзельніц аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” на “Вясёлыя
вячоркі ў Яблычны Спас”. Тэма была выбрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень
праваслаўныя святкуюць Прэабражэнне Гасподне, ці, як кажуць у народзе, Яблычны
Спас. На сустрэчы гучалі вершы, загадкі, песні пра яблыкі, прысутныя змаглі
паўдзельнічаць ў конкурсах і віктарынах, а напрыканцы адбылося чаяванне са
смачнымі яблычнымі пірагамі.