22.09.2017г. Прафілактычная гутарка «Вярбоўка непаўналетніх у секты»

Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» наведалі Алекшыцкую сярэднюю школу, дзе правялі прафілактычную гутарку «Вярбоўка непаўналетніх у секты». Мэта гутаркі заключалася ў тым, каб падрабязна і даступна расказаць падлеткам пра сектанцкіхя арганізацыі, як праходзіць вярбоўка маладых людзей, як трэба сябе паводзіць у падобных сітуацыях і калі раптам здарылася такая бяда з кім - небудзь з блізкіх людзей, то да каго можна і трэба звярнуцца па дапамогу.