У філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына "Загадкі
школьнага партфеля". Усе дзеці з задавальненнем адказвалі на загадкі
пра школу і школьныя рэчы, а таксама на пытанні віктарыны. Пагаварылі пра
школьны этыкет і ў канцы мерапрыемства быў праведзены апрос, чым яны ў
школе карыстаюцца ахвотней за ўсё.